Фестываль LIDBEER адбудецца 9 верасня! Павялiчаны фудкорт i платны канцэрт знакамiтых хэдлайнераў

Как пишет сайт ByBeer.info

У 2017 годзе open-air LIDBEER загучыць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з буйнейшых бровараў краіны, які з 1876 года дзейнічае бесперапынна, цешыць спажыўцоў высокаякаснымі і разнастайнымі гатункамi піва і безалкагольнымі напоямі. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндінг флагманскай лінейкі піва ЛІДСКАЕ® і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву: будзе выпушчана адпаведная атрыбутыка, і камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.


p { margin-bottom: 0.1in; direction: ltr; line-height: 120%; text-align: left; }a:link { color: rgb(5, 99, 193); }Інтэрактыўны фармат

Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы можа стаць удзельнікам найбуйнейшага open-air краіны. Для гэтага трэба запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет — LIDBEER-2017 чакае вас.

І добрая навіна для музыкаў вольнай сцэны: гурт, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае запрашэнне адкрыць галоўную сцэну LIDBEER-2018!

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца з 7 чэрвеня па 21 ліпеня 2017 года. Галасаванне за ўдзельнікаў пляцовак фудкорт, забавы і маркет будзе праходзіць з 22 ліпеня па 4 жніўня, а за музыкаў вольнай сцэны з 22 ліпеня па 22 жніўня.

p { margin-bottom: 0.1in; direction: ltr; line-height: 120%; text-align: left; }a:link { color: rgb(5, 99, 193); }

Уваход на фестываль бескаштоўны.

Кошт квіткоўна пляцоўку гала-канцэрта па папярэднім продажы – 10 рублёў. Перад мерапрыемствам кошт квіткоў можа быць павялічаны.

Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by, а таксама ў білетнага аператара ticketpro.by.

https://shop.ticketpro.by/RU/Event/Detail/41038/%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%B0-%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%86%D0%B5%D1%80%D1%82-lidbeer-2017